Кіраўнік МЗС Беларусі Рыжанкоў знаходзіцца з візітам у Сірыі
16- 23.01.2025, 14:00
- 4,912
Адбыліся ягоныя перамовы з кіраўніком новай сірыйскай адміністрацыі.
Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў знаходзіцца з візітам у Сірыі. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.
«Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў на запрашэнне сірыйскага боку наведвае з візітам Дамаск. Адбыліся яго перамовы з кіраўніком новай сірыйскай адміністрацыі Ахмедам аль-Шараа», - распавялі ў замежнапалітычным ведамстве.