23 студзеня 2025, Чацвер, 21:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спецдакладнік ААН пра Беларусь: У найбліжэйшы час можна чакаць змены ўлады

24
Спецдакладнік ААН пра Беларусь: У найбліжэйшы час можна чакаць змены ўлады
НІЛ МУЙЖНІЕКС

Нільс Муйжніекс даў аптымістычны прагноз.

У кастрычніку 2024 года Нільс Муйжніекс быў прызначаны на пасаду спецыяльнага дакладніка ААН у пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. За гэты час ён паспеў сустрэцца з беларускімі праваабаронцамі і былымі палітвязнямі.

Ён накіраваў некалькі зваротаў уладам, у тым ліку просьбу наведаць Менск. 23 студзеня 2025 года Муйжніекс даў першую прэс-канферэнцыю ў новай ролі, паведамляе a target="_blank" href=https://www.dw.com/ru/specdokladcik-oon-lukasenko-ne-mugabe-on-ne-budet-pravit-do-93-let/a-71384138?maca=rus-Red-Telegram-dwbelarus>«Нямецкая хваля».

Беларускія ўлады не прызнаюць мандат спецдакладніка ААН. Нягледзячы на гэта, Нільс Муйжніекс і ягоныя папярэднікі на гэтай пасадзе няспынна накіроўвалі запыты ў Менск, у тым ліку з просьбай наведаць краіну. «Толькі аднаму з маіх папярэднікаў гэта дазволілі: у 2017 годзе ён з акадэмічным візітам прыбыў у РБ, дзе сустракаўся і з праваабаронцамі. Пасля гэтага нікога са спецдакладнікаў не пускалі ў краіну».

У сваім запыце Муйжніекс указаў, што калі яму дазволяць прыехаць у Беларусь, ён мае намер сустрэцца з палітвязнямі, у тым ліку тымі, хто знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада. «Інакш мой візіт не мае сэнсу, – мяркуе спецдакладнік ААН. – І ў мяне ў мінулым быў досвед такіх сустрэчаў. Наконт беларускіх уладаў у мяне няма вялікіх надзей. Але не выключаю, што яны могуць меркаваць: няхай прыедзе і паглядзіць на свае вочы, што ў нас адбываецца. Так што пачакаем адказ».

Акрамя таго, беларускім уладам накіраваны ліст з пытаннямі і крытыкай правядзення завочных судоў, калі абвінавачаныя не маюць доступу да абаронцаў і нават інфармацыі аб сутнасці крымінальнай справы, падчас суда не забяспечваецца роўнасць бакоў.

Нягледзячы на складаную сітуацыю ў Беларусі, Нільс Муйжніекс у цэлым настроены аптымістычна і мяркуе, што ў найбліжэйшыя 3-6 гадоў можа адкрыцца акно для пераменаў. «Вайна ва Украіне тым ці іншым чынам скончыцца, і гэта будзе мець уплыў і на Беларусь, – мяркуе спецдакладнік. – Лукашэнка ўжо 30 гадоў ва ўладзе, ён ужо не такі малады, і ён не Мугабэ, не будзе кіраваць да 93 гадоў. Так што ў найбліжэйшыя гады можна чакаць змены ўлады».

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках