Ваенная дапамога Украіне ад ЗША прадаўжаецца
5- 23.01.2025, 19:04
- 3,514
Пра гэта паведамілі ў МЗС Украіны.
Ваенная дапамога Украіне з боку ЗША прадаўжаецца. Больш за тое, гэтая падтрымка застаецца стратэгічна важнай для абедзвюх краінаў.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву спікера МЗС Георгія Ціхага на прэс-канферэнцыі для СМІ.
Ціхі заявіў, што ваенная дапамога з боку ЗША пакуль прадаўжаецца.
«Што да канкрэтных памераў, якія заставаліся ў прэзідэнцкай праграме, то давайце будзем глядзець за развіццём падзей, як будуць адбывацца кантакты паміж украінскім і амерыканскім бокам. Я думаю, што можна развязаць любыя пытанні», – адзначыў ён.
Прадстаўнік МЗС падкрэсліў, што падтрымка Украіны з боку ЗША – стратэгічна важная не толькі для Кіева, але і для Вашынгтона.
«Увогуле, вы разумееце, падтрымка ваенная з боку ЗША Украіне – гэта стратэгічная рэч, стратэгічна важная для саміх ЗША. Мы гэта даносім да амерыканскага боку, што гэтая падтрымка з'яўляецца ключавой для дасягнення справядлівага міру», – заявіў Ціхі.