24 студзеня 2025, Пятніца, 20:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рунэт абрынуўся трэцім разам за тры тыдні

7
Рунэт абрынуўся трэцім разам за тры тыдні

Пасля «вучэнняў» Раскамнагляду.

Раніцай 24 студзеня ў рабоце мабільных аператараў і інтэрнэт-сэрвісаў у Расеі адбыўся маштабны збой. Гэта вынікае са звестак «Сбой.рф», Downradar і Downdetector, якія адсочваюць працаздольнасць сэрвісаў і сайтаў у краіне, піша The Moscow Times.

Расейскія карыстачы масава скардзяцца на непаладкі ў мабільных аператараў. Інтэрнэт адсутнічае ў абанентаў МТС, «Білайн», «Мегафон», Т2 і Yota. Таксама з перабоямі працуе найбуйнейшы правайдэр у краіне «Растэлекам». Акрамя таго, у шматлікіх карыстачоў назіраюцца праблемы з доступам у Telegram, WhatsApp, Viber, Steam і Twitch. Не адкрываюцца прыкладанні банкаў ЗГБ і Т-Банка.

У «Мегафоне» заявілі аб абцяжараным доступе «да асобных замежных інтэрнэт-рэсурсаў», падкрэсліўшы, што гэта адбываецца «з незалежных ад нас прычын». У «Вымпелкаме» запэўнілі, што сетка працуе ў штатным рэжыме, але ёсць цяжкасці з доступам да Telegram. У Т2 паведамілі, што не фіксуюць праблем з даступнасцю паслуг мабільнай сувязі. «Нашы сеткі працуюць у штатным рэжыме, скаргаў кліентаў на тэхнічны сэрвіс не паступала», – адзначылі ў кампаніі. У МТС адмовіліся ад каментароў. У Раскаманаглядзе заявілі, што збой быў зафіксаваны і аператыўна ліквідаваны на інфраструктуры «Мегафона», у іншых аператараў праблем не фіксавалася.

За апошнія тры тыдні гэта трэці маштабны збой у расейскім сегменце інтэрнэту. 6 студзеня ў Расеі на час знік доступ да анлайн-гульняў, стрымінгавых сэрвісаў, банкаўскіх прыкладанняў і сацсетак. Тады прычынай непаладак Раскамнагляд назваў аварыю на магістральнай сетцы ў аднаго з аператараў сувязі. Яшчэ адзін збой здарыўся 14 студзеня. Ён закрануў мабільныя аператары, Telegram, Tiktok, Google, Steam і Twitch. У наглядным ведамстве патлумачылі тое, што адбылося, «кароткачасовым парушэннем злучэння». Крыніца «Ведомостей» у адным з аператараў казала, што збой выклікалі тэхнічныя сродкі супрацьдзеяння пагрозам «ТСПУ» Раскамнагляду і Галоўнага радыёчастотнага цэнтра, якія выкарыстоўваюцца для блакавання рэсурсаў.

Збоі пачасціліся пасля таго, як у пачатку снежня Раскамнагляд правёў вучэнні па праверцы бяспекі і ўстойлівасці Рунэту. У ведамстве адзначалі, што мэтай вучэнняў, якія праводзяцца штогод у адпаведнасці з законам аб «суверэнным Рунэце», з'яўляецца пацвярджэнне «гатоўнасці» расейскага сегмента інтэрнэту да працы без сувязяў з вонкавым светам. Зрэшты, правяраецца «даступнасць ключавых замежных і расейскіх сэрвісаў у выпадку наўмыснага вонкавага ўздзеяння», удакладнялі ў Раскамнаглядзе.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках