Жыхар Віцебска ездзіў на аўто з расейскімі правамі, надрукаванымі на прынтары
9- 24.01.2025, 17:54
- 3,118
У інспектараў узніклі сумневы ў іх сапраўднасці.
Жыхар Віцебска ездзіў па краіне з падробленымі расейскімі правамі, паведамілі ў Дзяржаўным камітэце судовых экспертызаў.
Супрацоўнікі ДАІ спынілі Mercedes, за стырном якога знаходзіўся віцябчук. Мужчына паказаў міліцыянерам пасведчанне кіроўцы Расейскай Федэрацыі. У інспектараў узніклі сумневы ў яго сапраўднасці, таму дакумент накіравалі на экспетызу.
Эксперты вызначылі, што бланк пасведчання кіроўцы Расейскай Федэрацыі выраблены не прадпрыемствам, якое ажыццяўляе вытворчасць прадукцыі гэтага віду. Ён выкананы спосабам струменевага друку, а ахоўныя элементы імітаваныя.
У ДКСЭ нагадалі, што за выкарыстанне заведама фальшывага дакумента прадугледжаная крымінальная адказнасць.