Японец Інаўэ абараніў тытул абсалютнага чэмпіёна свету ў боксе
1- 24.01.2025, 19:01
- 4,312
Ён перамог усе 29 паядынкаў у сваёй кар'еры.
Японскі баксёр Наоя Інаўэ абараніў тытул абсалютнага чэмпіёна свету ў другой найлягчэйшай вазе (да 55,22 кг). У Токіа ён перамог паўднёвакарэйца Е Джун Кіма.
Двубой закончыўся накаўтам у чацвёртым раўндзе.
Інаўэ валодае чэмпіёнскімі тытуламі паводле версіяў Сусветнай баксёрскай рады (WBC), Сусветнай баксёрскай арганізацыі (WBO), Міжнароднай баксёрскай федэрацыі (IBF) і Сусветнай баксёрскай асацыяцыі (WBA). 31-гадовы спартовец трэці раз абараніў званне абсалютнага чэмпіёна свету ў гэтай вагавой катэгорыі.
На рахунку японца цяпер 29 перамог і ніводнай паразы на прафесійным рынгу. 32-гадовы карэец пацярпеў трэцюю паразу ў кар'еры пры 21 перамозе і дзвюх нічыіх.
Інаўэ раней быў абсалютным чэмпіёнам свету ў найлягчэйшай вазе (да 53,52 кг), заваёўваў чэмпіёнскія паясы ў першай найлягчэйшай вазе (да 48,99 кг) і ў другой найлягчэйшай вазе (да 52,16 кг).