У Беларусі хочуць вырабляць дзіцячае харчаванне з водарасцямі
6- 24.01.2025, 19:37
- 1,192
З вялікім утрыманнем ёду.
У Беларусі ўжо неўзабаве можа з'явіцца незвычайны і карысны прадукт, піша БелТА.
Размова пра дзіцячае харчаванне з дадаткам водарасцяў.
Незвычайны праект прапанаваў беларусам кіраўнік Рэспублікі Карэлія Артур Парфёнчыкаў.
Паводле ягоных словаў, прадукт выключны, з вялікім утрыманнем ёду.
«Карэлія – унікальная тэрыторыя з гледзішча вялікіх запасаў вельмі карысных водарасцяў у Белым моры. Мы гатовыя прапанаваць беларускаму боку і супольныя прадпрыемствы, каб гэтая прадукцыя перапрацоўвалася, альбо мы гатовыя накіроўваць інгрэдыенты», – сказаў Артур Парфёнчыкаў.