УСУ ліквідавалі расейскага гандбаліста, які выправіўся ваяваць ва Украіну
5- 24.01.2025, 19:41
- 6,284
Брамнік «Пермскіх мядзведзяў» загінуў на 29-м годзе жыцця.
Выхаванец гандбольнага клуба «Пермскія мядзведзі» Ілля Кажэўнікаў загінуў на вайне ва Украіне на 29-м годзе жыцця, паведамляецца на сайце каманды.
Там не згадваецца, у якім падраздзяленні служыў спартовец і дзе менавіта ён загінуў.
Кажэўнікаў выступаў за каманды «Мядзведзі-ДІПУ» і «Пермскія мядзведзі-Акадэмія», апошні раз – у сезоне 2015/16 (згодна з звесткамі на сайце Федэрацыі гандболу Расеі).