Гол Аляксея Протаса быў пераможным для «Вашынгтона» ў гасцях у «Сіэтла»
1- 25.01.2025, 11:17
- 1,392
У беларуса ўжо 20+20 у гэтым сезоне.
«Вашынгтон» узяў верх над «Сыэтлам» у матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ. Перамогу гасцям прынесла шайба, закінутая Аляксеем Протасам, піша betnews.by.
Сіэтл – Вашынгтон – 0:3 (Протас, 24:36, Франк, 38:05, Авечкін, 56:32-п/в).
Зорка Beterа згуляў паядынак у якасці вінгера другога звяна ў кампаніі з Томам Уілсанам і П'ерам-Люкам Дзюбуа. Ягоны гульнявы час склаў 18 хвілінаў 17 секундаў. Протас выканаў 3 кідкі, дапусціў 1 страту і здзейсніў 2 перахопы. Паказнік карыснасці – «1».
Менавіта Аляксей адкрыў лік у матчы. Гэта адбылося на 25-й хвіліне сустрэчы. Відэа галявога эпізоду можна паглядзець тут.
Такім чынам, Протас стаў 5-м беларусам у гісторыі, хто змог закінуць 20 шайбаў за сезон. Раней гэта ўдавалася Андрэю і Сяргею Касціцыным, Міхалу Грабоўскаму і Ягору Шаранговічу.
Цяпер у віцебчука 40 (20+20) балаў за 48 матчаў. «Вашынгтон» жа ўпэўнена лідзіруе на Усходзе з 71 балам. Гэта на 8 больш, чым у «Караліны».