27 студзеня 2025, панядзелак, 7:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шыкоўны электракрасовер ад Hyundai ператварылі ва ўсюдыход для самых суровых зімаў

4
Шыкоўны электракрасовер ад Hyundai ператварылі ва ўсюдыход для самых суровых зімаў

У багажніку Genesis GV60 з'явілася адмысловае абсталяванне.

На Міжнародным эканамічным форуме ў Давосе прэзентавалі электрамабіль Genesis GV60 у экстрэмальнай версіі MIV. Красовер ператварылі ў арыгінальны ўсюдыход. Пра аўто расказалі на (сайце https://newsroom.genesis.com/genesis-showcases-gv60-mountain-intervention-vehicle-concept-at-davos-2025/) прэміяльнага падраздзялення Hyundai.

Электракрасовер Genesis GV60 абсталяваны чатырма трэкамі, якія істотна паляпшаюць праходнасць на снезе. Пры неабходнасці іх можна зняць і ўсталяваць колы.

Акрамя таго, Genesis GV60 MIV атрымаў пашыральнікі арак, і металічную абарону дна. На даху ўсталявалі дадатковую дыёдную оптыку і багажнік. Кліранс красовера істотна павялічылі.

Абрэвіятура MIV расшыфроўваецца як Mountain Intervention Vehicle («Транспартны сродак для горнай выратавальнай службы»). У багажніку Genesis GV60 з'явілася спецыяльнае абсталяванне ратавальнікаў – насілкі, ледасекі, канаты і аптэчка.

Характарыстыкі Genesis GV60 MIV не раскрываюць, але вядома, што трэкавае аўто з'яўляецца поўнапрывадным. Стандартны электракрасовер з поўным прывадам выпускаюць у версіях магутнасцю 325 і 435 к. с. і камплектуюць батарэяй ёмістасцю 77,4 квт∙г. Таксама ёсць двунакіраваная зарадка – можна сілкаваць ад аўто электрапрыборы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках