Украінскія выведнікі знішчылі бронятэхніку расейцаў у раёне Пакроўска і пад Запарожжам
- 25.01.2025, 12:08
- 1,918
Відэафакт.
Украінскія выведнікі знішчылі тры расейскія браняваныя машыны «Тыгр», дзве БМП і танкі. Аперацыі былі праведзеныя ў раёне Пакроўска і ў Запарожскай вобласці.
Пра гэта сообщает ГУВ.
Так, байцы падраздзялення «Крылы», якое ўваходзіць у дэпартамент актыўных дзеянняў ГУВ МА Украіны, знішчаюць бронятэхніку, транспарт, агнявыя пазіцыі і асабовы склад расейскіх захопнікаў.
«На відэа – вынікі баявой працы на фронце ў раёне Пакроўска ў Данецкай вобласці і ў Запарожскай вобласці», – адзначаюць у ГУВ.
Сярод іншага, выведнікі спалілі тры расейскія браняваныя машыны «Тыгр», дзве БМП, знішчылі і падбілі тры варожыя танкі Т-72.
«Таксама пад гарачую руку майстроў FPV ГУВ МА Украіны патрапілі агнявыя пазіцыі і хованкі ворага, месцы назапашвання расейскіх акупантаў, транспартныя сродкі і ваеннае абсталяванне», – дадалі ў выведцы.