27 студзеня 2025, панядзелак, 7:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мексіка адмовіла ў пасадцы самалёта з дэпартаванымі мігрантамі з ЗША

25
Мексіка адмовіла ў пасадцы самалёта з дэпартаванымі мігрантамі з ЗША

Прычына засталася невядомай.

Мексіка адмовіла ваеннаму самалёту ЗША з дэпартаванымі мігрантамі ў праве на пасадку 23 студзеня. Пра гэта ў суботу, 25 студзеня, паведаміў тэлеканал NBC News са спасылкай на прадстаўнікоў Пентагона і дасведчаную крыніцу.

Як піша тэлеканал са спасылкай на крыніцы, два ваенна-транспартныя самалёты C-17, якія ляцелі ў Гватэмалу і перавозілі блізу 80 чалавек кожны, ажыццявілі дэпартацыю з тэрыторыі ЗША 23 студзеня раніцай. Аднак трэці рэйс, запланаваны ў Мексіку, так і не вылецеў.

Прычына, чаму Мексіка заблакавала гэты рэйс, засталася невядомай, пішуць журналісты.

Прадстаўнік Белага дому заявіў журналісту, што «пытанне з рэйсамі было адміністрацыйнай праблемай, якую хутка развязалі». У той самы час пасля публікацыі матэрыялу тэлеканала прэс-сакратар Белага дому Каралайн Левіт напісала ў X: «Учора Мексіка прыняла рэкордныя чатыры дэпартацыйныя рэйсы за адзін дзень!»

NBC News дадае, што ўрад прэзідэнта Мексікі Клаўдзіі Шэйнбаўм заявіў, што выступае супраць таго, каб прэзідэнт ЗША Дональд Трамп ужываў «аднабаковыя» захады для ўкаранення жорсткіх іміграцыйных стандартаў – сярод іншага, абнаўлення палітыкі «заставайцеся ў Мексіцы».

24 студзеня Гватэмала прыняла тры рэйсы з ЗША з грамадзянамі Гватэмалы, якія былі вернутыя ў родную краіну. Прадстаўнік Гватэмальскага інстытута міграцыі паведаміў NBC News, што два з гэтых рэйсаў былі выкананыя ваеннымі самалётамі, а трэці – не ваенным самалётам. Агульная колькасць грамадзянаў Гватэмалы, якія прыбылі на гэтых трох рэйсах, склала блізу 265 чалавек.

23 студзеня паведамлялася, што Трамп падпісаў выканаўчы ўказ, фактычна закрываючы мяжу паміж ЗША і Мексікай для мігрантаў, сярод іншых тых, хто шукае прытулку. Адміністрацыя Трампа ўсклала адказнасць за сітуацыю на Джо Байдэна.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках