27 студзеня 2025, панядзелак, 7:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крэмль запанікаваў пасля ўльтыматуму Трампа

4
Крэмль запанікаваў пасля ўльтыматуму Трампа

Пуцін пайшоў на адкрыты падхалімаж.

Крэмль атрымаў ультыматум ад Трампа, але, не маючы на яго прамога адказу, узяўся цягнуць час. Усе апошнія заявы расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна, міністра замежных справаў РФ Сяргея Лаўрова, спікера Пуціна Дзмітрыя Пяскова трэба разглядаць менавіта з гэтага гледзішча.

Цяпер мы назіраем панічную рэакцыю расейцаў. «Баяры» ўкідваюць розныя тэзы – Лаўроў ці Пяскоў заяўляюць, што не пачулі ад ЗША нічога канкрэтнага, а на такіх умовах няма пра што гаварыць. Гэта значыць, так вайна не скончыцца. У той самы час выходзіць Пуцін і кажа, што ён з Трампам у добрых стасунках, што ў Трампа пяць гадоў таму скралі перамогу, а вайну ён бы сапраўды не дапусціў…

Гэта такое адкрытае падхалімства, што аж брыдка. Але Расеі трэба цягнуць час, каб «забалбатаць» новага прэзідэнта ЗША, выгандляваць сабе нейкія лепшыя стартавыя ўмовы для пачатку перамоваў. Магчыма, нават выгандляваць сабе права першага званка: каб менавіта Трамп патэлефанаваў Пуціну, а не наадварот (бо для расейскага дыктатара гэта нешта сакральнае).

Акрамя таго, у апошніх заявах Пуціна была вельмі важная рэч, на якую абавязкова трэба звярнуць увагу. Размова пра тое, што, паводле словаў расейскага дыктатара, Расея гатовая да перамоваў з Украінай, аднак указ прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага такія перамовы, маўляў, забараняе. Чаму гэтая рэмарка такая асаблівая?

Па-першае, Пуцін, відавочна, зразумеў, што варыянт – мы на дваіх з Трампам усё вызначым – не спрацуе.

Значыць, усё роўна давядзецца гаварыць з Украінай і з Еўропай. Таму расейцы шукаюць, як максімальна выгадна зайсці ў гэтыя перамовы і нават неяк падставіць Украіну.

Па-другое, гэта маніпуляцыя, бо адпаведны ўказ украінскага прэзідэнта ад 2022 года не забараняе перамовы з Расеяй, ён забараняе весці іх менавіта з Пуціным. Магчыма, ён спадзяецца, што наяўнасць такога ўказа стане нейкім каменем спатыкнення для ўкраінска-амерыканскіх стасункаў. Напрыклад, калі Украіна не захоча гэты дакумент скасоўваць.

Пры гэтым не здзіўлюся, калі Трамп сапраўды падхопіць гэтую тэму і папросіць Уладзіміра Зяленскага ануляваць ці неяк трансфармаваць гэтую пастанову. То-бок нам трэба ўжо падумаць над такім развіццём падзей. Рэагаваць на мэсыдж, што «Расея за перамовы, але Украіна не хоча», нам давядзецца.

Паралельна адбываецца ўзняцце ставак: Расея спрабуе ўкараніць у шырокую публічную прастору некалькі ключавых наратываў, якія з'яўляюцца для іх так званымі чырвонымі лініямі – гаворка ідзе пра NATO, статус расейскай мовы, скарачэнне ўкраінскага войска і да таго падобнае.

Гэта ўкідваецца і будзе ўкідвацца абавязкова. Бо логіка расейскага «гопніка» ў тым і заключаецца: задраць стаўкі, потым пакрысе іх адпускаць, і дайсці ў выніку да нейкага прымальнага для сябе ўзроўню. І, дарэчы, Трамп, які аддае перавагу ў што б там ні стала быць міратворцам, дзейнічае аналагічна. Гэта значыць, ягоная логіка такая самая – максімальна задраць стаўкі і рабіць саступкі да прымальных для сябе вынікаў.

У любым выпадку сённяшні «шум» пяройдзе ў дзеянні. Паміж Пуціным і Трампам адбудзецца тэлефонная размова, пачне свае візіты спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША датычна Украіны Кіт Келаг, нейкія перамоўнікі пачнуць ездзіць ад Расеі... Думаю, калі гаворка ідзе пра пачатак гэтага працэсу, можам гаварыць пра тыдні ці нават дні. Але ўсё гэта наўрад ці будзе моцна публічным, хоць інфармацыя, вядома, не будзе таямніцай.

Ігар Рэйтаровіч, УНIАН

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках