27 студзеня 2025, панядзелак, 7:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Касмічны аўтамабіль Ілана Маска заблытаў астраномаў

7
Касмічны аўтамабіль Ілана Маска заблытаў астраномаў

Tesla Roadster пачаў паводзіць сябе не паводле плану.

Запушчаны ў 2018 годзе ў бязмежныя прасторы космасу аўтамабіль кампаніі Tesla павінен быў скіравацца ў падарожжа па нашай сонечнай сістэме. Аднак у яго былі іншыя планы і замест гэтага ён навёў блытаніну сярод навукоўцаў і стаў небяспечным спадарожнікам Зямлі.

У выніку блытаніны, якая адбылася сярод назіральнікаў за бязмежнымі касмічнымі прасторамі, Tesla Roadster Ілана Маска, запушчаны на арбіту на цяжкай ракеце Falcon Heavy кампаніі SpaceX яшчэ ў 2018 годзе, у пачатку гэтага месяца быў на кароткі час прыняты за астэроід. Аўтамабіль-вандроўнік, які ўварваўся ў стабільны свет астраномаў, нават паспеў абзавесціся класіфікацыяй і пабываць у таварыстве іншых нябесных целаў, піша Fox News.

Астраномы з Цэнтра малых планетаў, які ўваходзіць у склад Гарвард-Смітсанаўскага цэнтра астрафізікі, занеслі аўтамабіль у каталог як 2018 CN41, перш чым зразумелі сваю памылку. Класіфікацыя аб'екта была хутка скасаваная, калі высветлілася, што гэта аўтамабіль Маска, які ўсё яшчэ знаходзіцца ў сваім касмічным рандэву вакол Сонца.

Цэнтр малых планетаў растлумачыў, што рэестр для «2018 CN41» быў выдалены ўжо 3 студзеня, адзначыўшы, што ягоная арбітальная траекторыя супадае з арбітай штучнага аб'екта – Tesla Roadster і верхняй ступені Falcon Heavy, першапачаткова запушчанай падчас першага палёту Falcon Heavy кампаніі SpaceX. 2018 года.

Першапачаткова навукоўцамі меркавалася, што аўтамабіль будзе рухацца па эліптычнай арбіце вакол Сонца, якая выходзіць крыху далей за Марс. Калі астраномы выявілі машыну ў пачатку гэтага месяца, яна знаходзілася менш чым за 241401 кіламетр ад Зямлі – бліжэй, чым арбіта Месяца. Такая блізкасць заахвоціла астраномаў уважліва сачыць за яго траекторыяй, беручы да ўвагі патэнцыйную небяспеку, якую ўяўляюць з сябе неадсочаныя аб'екты ў космасе.

Астрафізік з Цэнтра астрафізікі, Джонатан МакДаўэл, расказаў пра складанасці адсочвання такіх аб'ектаў і папярэдзіў пра магчымыя наступствы іх прысутнасці ў космасе. «У найгоршым выпадку вы выдаткуеце мільярд на запуск касмічнага зонда для вывучэння астэроіда і зразумееце, што гэта не астэроід, толькі калі даберацеся да яго», – сказаў МакДаўэл.

Roadster, у якім знаходзіўся манекен «Стармэн» у скафандры, быў запушчаны ў якасці гуллівай дэманстрацыі магчымасцяў Falcon Heavy кампаніі SpaceX. З таго часу ён стаў унікальным артэфактам касмічных даследаванняў, пераадолеўшы мільёны міляў у вакууме космасу. Здымкі з першых дзён падарожжа, на якіх аўтамабіль намаляваны на фоне Зямлі, захапілі ўвагу грамадскасці і прадаўжаюць сімвалізаваць амбіцыйныя планы кампаніі ў бязмежных прастораў Сусвету.

Яшчэ больш цікавасці і небяспекі сітуацыі дадае сам факт паўторнага з'яўлення аўтамабіля зблізку планеты, што падкрэслівае складанасць адсочвання штучных аб'ектаў у космасе і тэндэнцыю павелічэння іх колькасці вакол нашага дому. Гэтая праблема становіцца ўсё больш актуальнай з павелічэннем колькасці спадарожнікаў і смецця на арбіце Зямлі. Сітуацыя звяртае ўвагу на неабходнасць удасканалення сістэмаў сачэння, якія дазваляюць адрозніваць натуральныя нябесныя целы ад антрапагенных аб'ектаў, а таксама распрацоўку спосабаў іх збору і знішчэння для ачышчэння прасторы вакол планеты.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках