Ці ўключаецца плошча ўнутраных сценаў у кошт кватэры ў Беларусі?
- 25.01.2025, 15:27
- 2,532
Эксперты расказалі, што «забудоўніку больш выгадна».
Набываючы кватэру ў новабудоўлі, важна разумець, як забудоўнік разлічвае плошчу. Ці ўлічваецца плошча сценаў, асабліва калі кватэра здаецца са свабоднай планіроўкай? На гэтае пытанне адказалі эксперты.
Як растлумачыў выданню aif.by эксперт у прыёмцы кватэраў Аляксандр Скок, калі кватэра здаецца без сценаў, то, паводле методыкі разліку, малыя нішы ў плошчу не ўключаюцца.
Аднак, як адзначыў інжынер-будаўнік Сяргей Іваноў, узвядзенне сценаў у кватэры плошчай 100 кв. м можа «з'есці» ад 3 да 6 кв. м. Такім чынам, пакупнік сапраўды рызыкуе страціць некалькі «квадратаў» пасля ўзвядзення перагародак.
Многія забудоўнікі аддаюць перавагу здаваць кватэры без сценаў, бо гэта дазваляе ім прадаць, у тым ліку, і той плошчу, на якой пасля будуць узведзеныя сцены. «Для забудоўніка гэта больш выгадна, чым самому ўзвесці перагародку і не атрымаць грошай за гэты кв. м плошчы», – заявіў Аляксандр Скок.
Дарэчы, паводле словаў Сяргея Іванова, узвядзенне сцяны даўжынёй 6 м і вышынёй 2,5 м абыдзецца прыкладна ад 500 руб.