Толькі купіў Mercedes, і тут такое
21- 25.01.2025, 16:10
- 13,422
У Сеціве патрапілі наступствы заносу ў Гародні.
Аварыя з Mercedes здарылася ўчора ўвечар у Горадні. Аўто аказалася на тратуары, на шчасце, ніхто не пацярпеў.
Фота з месца падзей па праспекце Касманаўтаў дзеліцца newgrodno.by. Аварыя адбылася насупраць Кургана Славы.
Аўто вылецела з дарогі і апынулася на ходніку. Па апісанні відавочцаў, за стырноў быў маладзён гадоў 20. Хоць аўто поўнасцю разбітае, сам хлопец не пацярпеў.
«Хлопец расказаў, што толькі купіў аўто. Вельмі перажываў праз тое, што яе разбіў», - кажуць відавочцы.