27 студзеня 2025, панядзелак, 20:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: Украіна гатова транспартаваць у Еўропу азербайджанскі газ

5
Зяленскі: Украіна гатова транспартаваць у Еўропу азербайджанскі газ

Аднак не пагодзіцца аднавіць транзіт расейскага газу.

Украіна не адмаўлялася ад транзіту газу з Азербайджана ў Еўропу. Аднак не пагодзіцца аднавіць транзіт расейскага газу.

Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на прэс-канферэнцыі з малдаўскай калегай Маяй Санду, паведамляе РБК-Украина.

Як расказаў украінскі прэзідэнт, пытанне транзіту азербайджанскага газу ён абмяркоўваў з лідарам Азербайджана Ільхамам Аліевым.

- У яго сёння здабыча вялікая вельмі - дзесьці 40 млрд кубоў. Ён выкарыстоўвае недзе 14-15. У яго вялікі экспарт. Магчымасці экспарту25 млрд кубов кубоў. Мы можам выкарыстоўваць і нашу інфраструктуру, калі краінам у Еўропе трэба газ, а не расейскі газ, - сказаў Зяленскі.

З ягоных слоў, Украіна ніколі не адмаўляла ў магчымасці транзіту азербайджанскага газу праз сваю тэрыторыю.

- Але я сказаў, што расейскі газ мы транспартаваць далей не будзем. Мы не дадзім зарабляць расейцам. А даць зарабіць азербайджанцам? З задавальненнем. Дапамагчы славакам? З задавальненнем. Вось тое, што мы можам зрабіць хутка. Можам падпісаць кантракт, хутка наладзіць, калі мы пачуем сігнал і ад людзей у Ціраспалі, і ад людзей у Славакіі, і ад людзей у іншых краінах Еўропы, - дадаў прэзідэнт.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках