27 студзеня 2025, панядзелак, 19:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каля берага Францыі дрэйфуе зламаны танкер РФ з нафтай

4
Каля берага Францыі дрэйфуе зламаны танкер РФ з нафтай

На яго борце 100 тысяч тон сырой нафты.

У Біскайскім заліве, непадалёк ад Францыі, зламаўся расейскі танкер са 100 тысячамі тон сырой нафты. Судна UNITY, якое перасоўваецца пад сцягам РФ, імаверна змушана вяртаецца ў Расею. Пра гэта паведаміў кіраўнік украінскага Інстытута Чарнаморскіх стратэгічных даследаванняў Андрэй Кліменка.

Паводле ягоных звестак, 23 студзеня судна спыніла рух ва ўмовах моцнага шторму. Імаверна, зараз UNITY вярнуўся дадому. Між іншым, паводле звестак Кліменкі, замест індыйскага порта прызначэння (MANGALORE), зараз паказваецца Прыморск Ленінградскай вобласці (РФ) – «пункт», з якой судна выйшла з грузам 16 студзеня.

Паведамляецца, што нядаўна танкер фіксаваўся на траверзе порта Брэст (Францыя) - на адлегласці 49 марскіх міль (90,75 км) на захад. Ішоў UNITY з хуткасцю 11,85 км/ч гэта прыкладна ў 2 разу ніжэй звычайную.

Таксама зазначаецца, што судна пабудаванае ў 2009 годзе. Даўжыня танкера – 245.07 м, шырыня – 42 м. Ён набыты адносна нядаўна (у верасні 2024 года) расейскай кампаніяй ARGO TANKER GROUP LLC, офіс якой размешчаны ў Маскве.

«Порт прыпіскі танкера – Санкт-Пецярбург. Унесены ў «шэры спіс» Tokyo MOU (Такійскі міжнародны мемарандум дзяржаўных органаў партовага кантролю) як які мае прэтэнзіі да тэхнічнага стану», - распавёў Кліменка.

Адмысловец дадае, што ў паказанай марской акваторыі ўжо была маштабная аварыя танкера сырой нафты PRESTIGE, якая адбылася 19 лістапада 2002 гады за 200 км ад узбярэжжа Гішпаніі. Той танкер меў на борце амаль 80 000 тон сырой нафты. Праходзячы Біскайскі заліў 13 лістапада 2002 года, судна трапіла ў моцны шторм ля берагоў Галісіі, у выніку чаго ў корпусе ўтварылася трэшчына даўжынёй 35 метраў. Прыкладна праз тыдзень танкер раскалоўся на дзве часткі і затануў за 210 км ад берагоў Галісіі. Нафтавая пляма расцягнулася на тысячы кіламетраў ля берагавой лініі, тым самым была нанесеная вялізная шкода ўсёй марской і берагавой фаўне, а таксама мясцовай рыбнай прамысловасці.

«Разліў нафты стаў самым маштабным экалагічным бедствам за гісторыю Гішпаніі і Заходняй Еўропы. У выніку катастрофы пашкоджанымі аказаліся тысячы кіламетраў Атлантычнага ўзбярэжжа Еўропы, над ліквідацыяй наступстваў аварыі працавала 300 000 добраахвотнікаў з усёй Еўропы. Агульныя страты ад катастрофы ацэньваюцца ў €4 млрд», - нагадаў Кліменка.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках