Ці могуць беларусам даваць заробак раз на месяц без авансу?
4- 25.01.2025, 17:52
- 5,396
Растлумачылі ў Мінпрацы.
Некаторыя кампаніі пералічваюць сваім работнікам заробак адзін раз на месяц. Але так нельга, звяртае ўвагу дэпартамент дзяржінспекцыі працы Мінпрацы.
Наймальнікі ўважаюць, што не парушаюць закон, таму што работнікі напісалі пісьмовыя заявы, што яны адмаўляюцца атрымліваць заробак двойчы на месяц і просяць рабіць выплату адзін раз.
Асобныя працадаўцы прапісваюць умову аб зарплаце адзін раз у месяц у працоўных дамовах.
Але паводле закона заробак павінны пералічвацца ў дні, якія прапісаны ў калектыўнай дамове, пагадненні або працоўнай дамове, але не радзей за два разы на месяц. Гэта норма абавязковая для наймальнікаў незалежна ад згоды ці не згоды работнікаў, падкрэслілі ў Мінпрацы.