The Telegraph: Пуцін застыў у чаканні вырашальнага ўдару ад Трампа
10- 25.01.2025, 18:26
- 8,984
Крэмль сур'ёзна напалоханы перспектывай краху эканомікі РФ.
Тэлефонная размова расtйскага дыктатара Пуціна з кітайскім лідарам Сі Цзіньпінам пасля інаўгурацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа гаворыць аб паніцы кіраўнікоў РФ і КНР.
Амерыканскі лідар ужо паспеў прыгразіць Пекіну тарыфамі, назваўшы яго «парушальнікам», а таксама папярэдзіў Крэмль аб сур'ёзных наступствах, паабяцаў весці тарыфы і санкцыі ў дачыненні да ўсіх расейскіх тавараў, якія пастаўляюцца ў ЗША, калі Масква адмовіцца спыніць вайну супраць Украіны.
Аб гэтым піша The Telegraph.
«Гандлёвая вайна з Кітаем па прынцыпе «вока за вока» - гэта адно, але спыненне ракет і бомбаў Масквы на парозе Еўропы было б прыкладна такой жа яркай дэманстрацыяй абноўленай моцы Вашынгтона, якую толькі можна сабе ўявіць», - гаворыцца ў матэрыяле.
Аўтар артыкула Бэн Марлоў адзначае, што гаспадару Белага дома, магчыма, давядзецца скарэктаваць свой план, бо скептыкі звярнулі ўвагу, што расейскія пастаўкі займаюць малую долю ў амерыканскім экспарце. Аднак калі прэзідэнт ЗША узначаліць атаку, да яе далучацца і іншыя краіны.
- Новы раўнд карных і вузканакіраваных санкцый можа нанесці вырашальны ўдар па імперскім крыжовым паходзе Крамля, скрышыўшы далікатную расейскую эканоміку і прымусіўшы Пуціна спыніць уварванне, - дадае аглядальнік.
Міф аб устойлівасці эканомікі РФ
Адзін са шматлікіх міфаў, якія распаўсюджваюцца Расеяй пасля ўварвання ва Украіну, складаецца ў тым, што спалучэнне велізарных аб'ёмаў нафты і газу разам з валютнымі рэзервамі сумаю 650 млрд даляраў ЗША нібы здольныя абараніць РФ ад вонкавых узрушэнняў.
Расейская эканоміка, сапраўды, паказала пэўную ўстойлівасць, але казаць аб тым, што яна знаходзіцца ў поўным здароўі ні ў якім разе не выпадае.
Са слоў навуковага супрацоўніка Еўразійскага цэнтра Карнегі ў Бэрліне Аляксандры Пракапенкі, гэты вобраз устойлівасці зманлівы.
За апошнія гады расейская эканоміка актыўна падсілкоўвалася маштабным фіскальным стымуляваннем, якое складае больш за 10% ВУП, а таксама льготнымі крэдытамі на суму 15 трлн рублёў, але зараз гэтыя ўліванні сходзяць на нішто.
Знаходзячыся пад санкцыямі, РФ вымушана плаціць вялікія грошы за крытычна важны імпарт і прапаноўваць скідкі на свае энэргарэсурсы. У Расеі зашкальвае інфляцыя, у выніку чаго ЦБ прыйшлося падняць ключавую стаўку да рэкорднага ўзроўню ў 21%, а рубель слабее.
Эканаміст Цімаці Эш адзначыў, што Расея страціла доступ да 330 млрд даляраў рэзерваў цэнтральнага банка, расейскія кампаніі страцілі больш за 400 млрд даляраў імабілізаваных актываў за мяжой, а агульны кошт канфлікту для Расеі набліжаецца да 1 трыльёна даляраў, што эквівалентна «палове гадавога ВУП Расеі».
У сваю чаргу, Пракапенка ўважае, што фіскальныя і сацыяльныя праблемы, якія навісалі над Расеяй, ужо да 2026 года могуць перарасці ў паўнацэнны крызіс.
Новы раўнд самых эфектыўных санкцый, арганізаваны Трампам, можа сцерці эканоміку Расеі, прымусіўшы Пуціна зневажальна адступіць, заключыў аўтар матэрыялу.