У Гомелі адбылося сур'ёзнае ДТЗ: сутыкнуліся адразу тры аўтамабілі
- 25.01.2025, 19:11
- 3,712
Пацярпелі дзевяць чалавек.
Сур'ёзнае ДТЗ адбылося сёння ўдзень у Гомелі. 31-гадовы кіроўца на BMW ехаў па вуліцы Мазурава і ўрэзаўся ў Peugeot, 35-гадовага кіроўцы, які раптоўна спыніўся на скрыжаванні пры павароце налева.
Ад удару BMW адкінула на паласу сустрэчнага руху, там ён сутыкнуўся з Citroen, якім кіраваў 61-гадовы кіроўца, паведамляе ДАІ Гомельскай вобласці.
Пазней Міністэрства аховы здароўя ўдакладніла інфармацыю аб пацярпелых: дапамога спатрэбілася 9 асобам, з іх двое - дзеці.
«Ва ўсіх пацыентаў дыягнаставаны спалучаныя траўмы, пераломы, удары, ЧМТ. Лекары зараз праводзяць кансіліумы, дыягнастычныя даследаванні ўсім пацярпелым у ДТЗ», - паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.
На месцы аварыі працавалі 5 брыгад хуткай дапамогі, пацярпелых даставілі ў Гомельскую абласную бальніцу.