Рок-гурт Queen увайшла ў спіс найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў Брытаніі
5- 25.01.2025, 19:50
- 5,324
Абнародавана сума, якую заплацілі музыканты.
Рок-гурт Queen увайшоў у спіс найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў Вялікай Брытаніі паводле версіі The Times.
Музыкі размясціліся на 92-м радку са ста, заплаціўшы падаткі на агульную суму £11,8 млн ($14,7 млн).
Паводле звестак газеты, у 2023 годзе кампанія Queen Productions, якой на той момант у роўнай ступені валодалі Браян Мэй, Роджэр Тэйлар, Джон Дыкан і спадчыннікі Фрэдзі Мэрк'юры, зарабіла £39,5 млн ($49,3 млн). У тым жа годзе кампанія выплаціла музыкам дывідэнды сумаю £19,6 млн ($24,5 млн), заплаціла падатак сумаю £7,7 млн ($9,6 млн) і карпаратыўны падатак £4,1 млн ($5,1 млн).
Рок-гурт атрымлівае адлічэнні з мюзікла We Will Rock You, фільма "Багемская рапсодыя" і іншай дзейнасці, адзначае выданне.
Першы радок рэйтынгу заняў брытанскі мільярдэр Крыс Хон ($423,8 млн падаткаў), які кіруе хедж-фондам. На другім месцы размясціліся заснавальнікі букмекерскай канторы Betfred Фрэд і Пітэр Даны, якія заплацілі £273,4 млн ($341 млн). На трэцім апынулася заснавальніца і выканаўчы дырэктар кампаніі Bet365 Дэніз Коўтс з сям'ёй ($327 млн).
Таксама ў спісе знаходзяцца аўтар серыі кніг пра Гары Потэра Джоан Роўлінг (27-е месца, $58,7 млн) і музыка Эд Шыран (60-е месца, $24,8 млн).