27 студзеня 2025, панядзелак, 2:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што пачым на менскай Камароўцы ў гэтыя выходныя

6
Што пачым на менскай Камароўцы ў гэтыя выходныя

Памідоры можна знайсці за 2,9 рублі.

Што купляюць на менскай Камароўцы 25 студзеня, даведваліся «Мінск-Навіны».

Яўген прапануе гарбуз. За кілаграм просіць 5 рублёў, але асаблівага ажыятажу каля прылаўка няма.

- Гарбуз беларусы любяць, і кошт пакуль невысокі, да вясны будзе па-іншаму, - кажа мужчына і ўдакладняе, што гародніна вырасла на яго ўчастку ў Слуцку.

Акрамя гарбуза рэалізуе саленні і квашаную капусту. Кілаграм апошняй каштуе 10 рублёў.

Насупраць Яўгена амаль тым жа асартыментам гандлюе Галіна Рыгораўна. Дыяна Георгіеўна яе сталая пакупніца. Бабуля набрала капусты, агуркоў і кавалак гарбуза. Гаворыць, з гародніны гатуе смачную кашу.

- Кубікамі наразаю, да кіпення даводжу, а потым дадаю рыс. Але абы які не пойдзе, трэба якасны. І заліваю малаком, ні солі, ні цукру. Паспрабуйце, спадабаецца, - распавяла гараджанка.

А журналісты тым часам пад купалам Камароўкі. Высвятляецца, кітайцы любяць беларускі мёд.

— У нас дзясяткі гатункаў і перасоўная пасека, — кажа прадавец, прапаноўваючы прадукт на спробу гасцям з Кітая. Але купля не адбылася.

Арцём (прадавец) дадае, што спачатку студэнты з Кітая саромеюцца. Па-першае, моўны бар'ер.

- Затое потым на ўсю моц гандлююцца. Як? Рукою ўніз махаюць - просяць скінуць кошт. Уніз, дык уніз, на здароўе! Яны любяць травеньскі мёд, – смяецца суразмоўца.

Наташа на Камароўцы не першы год. Гаворыць, тавар не навязвае. Людзі самі ведаюць, чаго хочуць.

- Калі пакупнік просіць, то і пакажу, і раскажу, прапаную пакаштаваць, - удакладняе яна.

Заклад добрага гандлю, на думку прадаўцоў, у кошце, якасці тавару і ўсмешцы. Каму не спадабаецца?

Што па коштах яшчэ? Кавуны патаннелі - 9,9 за кіло. Апельсіны ёсць і па 7,9 і па 14 рублёў. Растлумачылі, што апошнія - прэміяльны варыянт з Гішпаніі. У садавіне няма костачак і тонкая лупіна. Бананы з Эквадора абыдуцца ў 6,9 рубля, лімон - 8,9.

Захацелася салатных вітамінаў? Няма праблем. Зеляніна каштуе 1,5-2,5 за 100 грамаў. Сярод іншага знайшлі памідор за 2,9 руб.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках