Фіцо адпрэчыў заклікі пайсці ў адстаўку, нягледзячы на маштабныя пратэсты ў Славаччыне
17- 25.01.2025, 21:48
- 10,824
Ён агучыў сваю ўмову.
Прэм'ер-міністр Славаччыны Роберт Фіцо адпрэчыў заклікі грамадзян яго краіны пайсці ў адстаўку. З яго слоў, урад можа змяніцца, калі будуць праведзеныя выбары, піша Reuters (пераклад - «Уніян»).
- Урад можа быць зменены толькі пры ўмове правядзення выбараў, - адзначыў Фіцо ў інтэрв'ю грамадскаму вяшчальніку, калі яго спыталі аб пратэстах.
У Reuters нагадалі, што раней адміністрацыя прэм'ер-міністра Славаччыны абвінаваціла прагрэсіўных апанентаў у тым, што яны плануюць эскалацыю пратэстаў, каб незаконна зрынуць урад. Аднак апазіцыя і грамадскія групы, якія з'яўляюцца ўдзельнікамі пратэстаў, зняпраўджваюць такія абвінавачанні.
Таксама Фіцо, спасылаючыся на звесткі ад спецслужбаў, заявіў, што ў Славаччыне нібыта працуе група невядомых экспертаў, якія дапамагалі пратэстам супраць прарасейскага лідара ва Украіне ў 2014 годзе і ў Грузіі летась.
Ён дадаў, што пералік асоб, якія павінны быць высланыя, амаль гатовы, аднак не падаў больш канкрэтнай інфармацыі.