Пад Жодзінам выявілі аскепкі метэарыта
9- 25.01.2025, 22:25
- 11,600
Раён падзення аскепкаў прачэсвалі практычна месяц.
Спецыялісты знайшлі аскепкі метэарыта пад Жодзінам, які ўпаў 25 снежня. Падрабязнасці расказалі ў клубе "Астраномінск".
У паведамленні гаворыцца, што аскепкі метэарыта, які ярка ўспыхнуў на небе 25 снежня 2024 года, нарэшце ўдалося знайсці. Яны трапілі ў рукі спецыялістаў з каманды Астраномінск і Уральскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Гаворыцца, што арбіту метэарыта, а таксама месца падзення ўдалося ўстанавіць пры дапамозе відэаздымкі аўтаматычных камер патрулявання метэораў.
«Раён падзення аскепкаў прачэсвалі практычна месяц», - адзначылі ў паведамленні.
Удакладняецца, што ў пошуках аскепкаў метэарыта бралі ўдзел валанцёры, даследчыкі з каманды Менскага планетарыя і "Астанамінска". Удалося знайсці некалькі фрагментаў, аднак пошукі працягваюцца і далей. Акрамя таго, будзе праведзеная экспэртыза знойдзеных аскепкаў.
Сказана, што агульная маса ўсіх аскепкаў ацэньваецца на некалькі кілаграм. Разам з тым знаходка гэтага метэарыта мае вялікае навуковае значэнне і можа стаць шостым вядомым выпадкам на тэрыторыі Беларусі.