Расейскі самалёт выпусціў на Белгародскую вобласць «разумную бомбу»
6- 26.01.2025, 12:55
- 8,010
Перад гэтым яе расхвальвалі прапагандысты.
Расейскі самалёт скінуў "разумную бомбу" на Белгародскую вобласць. 23 студзеня УМПБ-250 знайшлі недалёка ад вёскі Вялікія Кульбакі, паведамляе расейскі Telegram-канал Astra.
Пацярпелых і разбурэнняў няма, сцвярджае Telegram-канал.
Як паведамлялі раней крамлёўскія прапагандысты, набой абсталяваны навігацыйным модулем, які інтэграваны са стырнавым кіраваннем, некалькімі антэнамі і турбарэактыўным рухавіком.
Яго баявая частка падобная на стандартную авіябомбу ФАБ-250, але УМБП быў распрацаваны як "разумны" і "баражавальны".
Са звестак Astra, у 2024 годзе зафіксавана не менш за 165 выпадкаў падзення авіябомбаў ФАБ у Расеі і на акупаваных тэрыторыях Украіны.
27 снежня 2024 года Astra паведаміла, што самалёты краіны-агрэсаркі Расеі выпусцілі яшчэ дзве авіябомбы побач з жылымі дамамі ў Белгарадскай вобласці РФ, эвакуяваны больш за 150 жыхароў.