Расейскіх вайскоўцаў пачалі адпраўляць на мясныя штурмы ў кайданках
22- 26.01.2025, 22:44
- 22,356
Відэафакт.
З'явілася новае відэа, якое сведчыць аб крызісе ў акупацыйным войску РФ. Расейцам даводзіцца закоўваць у кайданкі ўласных салдат, каб прымусіць іх ісці на штурмы.
Ролік даступны на Telegram-канале "Украіна 365".
Вайскоўцаў УС РФ, якія адмовіліся паміраць у так званых "мясных штурмах", іх жа камандзіры сілком прыкавалі адзін да аднаго. Такім чынам салдатам давялося ехаць да мясціны пачатку наступу.
Адзін з акупантаў зняў на відэа гэтую паездку.
"Едзем на БЗ (баявое заданне - рэд.) у кайданках", - заявіў ён. Відавочна, што шанцы на выжыванне ў байцоў, якіх сілком адпраўляюць у штурм, мінімальныя.
Патриотизм в наручниках.
— Татьяна #StopWar (@Tatiana68908177) January 26, 2025
Вот так родина заставляет убивать соседей... pic.twitter.com/vk8KMNPPIk