Названы 10 самых папулярных ужываных аўто
8- 26.01.2025, 16:57
- 8,836
Уладальнікі гэтых мадэляў могуць атрымаць ад пакупнікоў значна больш, чым чакалі.
У той час як кошт новых аўтамабіляў працягвае расці, рынак ужываных аўто застаецца папулярным. Экспэрты назвалі патрыманыя аўто, якія найлепей прадаюццца ў 2024 годзе.
Выданне Express піша, што пакупнікі спакойна заплацяць больш за сярэдні кошт за гэтыя аўто.
Джэймс Хоскінг, дырэктар рознічнай платформы па продажы патрыманых аўто AA Cars, падкрэсліў, што попыт на пазадарожнікі быў высокім на працягу ўсяго 2024 года.
Пазадарожнікі другі год запар узначальваюць хіт-парад самых папулярных аўто 2024 года. Гэтыя ўніверсальныя аўтамабілі карыстаюцца вялікім попытам у сем'яў, а кампактныя пазадарожнікі становяцца асабліва папулярнымі, бо падыходзяць для самых розных запатрабаванняў і бюджэтаў. Аднак, нягледзячы на тое, што пазадарожнікі раскупляюць хутчэй за ўсё, у спісе дзесяці самых папулярных аўто фігуруюць толькі два – Land Rover Defender і Volkswagen Tiguan», – адзначыў Хоскінг.
Паводле звестак AA Cars, ужываная мадэль, якая прадавалася хутчэй за ўсё ў 2024 годзе, – гэта Toyota C-HR, кампактны красовер, вядомы сваёй смелай знешнасцю і надзейнай зборкай.
Акрамя пазадарожнікаў і кампактных красовераў, даследаванне AA Cars паказала, што мадэлі прэміяльных брэндаў таксама карысталіся высокім попытам на рынку патрыманых аўто ў 2024 годзе.
Mercedes-Benz GLA стаў другім аўтамабілем у спісе, шматлікія выбіраюць гэты пазадарожнік за яго вонкавы выгляд, уражлівыя тэхналогіі і прастору ззаду для пасажыраў.
Mercedes-Benz A Class і GLC таксама ўвайшлі ў дзясятку найлепшых, нараўне з BMW 330, адной з самых магутных версій знакамітай 3-Series, і X3.
Топ-10 самых папулярных ужываных аўто:
Toyota C-HR;
Mercedes-Benz GLA;
Kia Niro;
Volvo XC40;
Toyota Corolla;
Hyundai Tucson;
BMW 330;
Mercedes-Benz A Class;
BMW X3;
Mercedes-Benz GLC.