У банкаматах Латвіі знікне расейская мова
14- 26.01.2025, 19:35
- 4,588
Ужо на наступным тыдні.
У чацвер, 30 студзеня, у Латвіі набудуць моц папраўкі да Закона аб крэдытных установах, якія прадугледжваюць забарону на выкарыстанне расейскай мовы ў банкаматах, паведамляе Delfi.
Адпаведную пастанову ўрад прыняў яшчэ летась - хаця тады ўзніклі дыскусіі аб тым, што гэты крок ударыць па людзях сталага веку.
Сейм Латвіі прыняў папраўкі ў Закон аб крэдытных установах у верасні мінулага года. Згодна з папраўкамі, банкаматы павінны быць настроеныя на латышскую мову (уключаючы латгальскую). Таксама яны могуць быць настроеныя на афіцыйныя мовы краін-чальцоў ЕЗ і Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця ці краін-кандыдатаў.