27 студзеня 2025, панядзелак, 16:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітолаг: Ультыматум Трампа не пакідае Пуціну шмат часу на разважанні

3
Палітолаг: Ультыматум Трампа не пакідае Пуціну шмат часу на разважанні

Гэта ўжо выклікала абурэнне ў Крамлі.

Уступіўшы на пасаду прэзідэнта ЗША, Дональд Трамп зрабіў першыя заявы пра Украіну, Расею і заканчэнне вайны, развязанай краінай-агрэсаркай. Частка заяў была катэгарычнай і зробленай ва ўльтыматыўнай форме, што ўжо выклікала абурэнне ў Крамлі. Пра гэта сёння, 26 студзеня, у эфіры тэлеканала FREEДOM расказаў палітолаг Ігар Рэйтаровіч.

«Насамрэч тыя заявы ў дачыненні да Расеі, якія агучыў Трамп, я расцэньваю як своеасаблівы гібрыдны ўльтыматум, які Трамп выставіў Пуціну. Таму што, з аднаго боку, Трамп сказаў, што нічога не мае супраць Расеі, любіць увогуле расейцаў, у яго былі выдатныя стасункі з Пуціным. Але Расея пачала вайну, і яна павінна гэтую вайну скончыць. І што ён гатовы надаць пэўную паслугу Пуціну і дапамагчы яму гэтую вайну скончыць, падпісаўшы адпаведную дамову. Калі ж Пуцін ад гэтага адмовіцца, то тады Трамп вымушаны будзе ўвесці дадатковыя падаткі і санкцыі на ўсё тое, што Расея прадае», - патлумачыў.

З яго слоў, гэта ключавы момант у заяве Трампа, да якой Пуціну трэба прыслухацца.

«Насамрэч увядзенне падаткаў і дадатковых санкцый ніяк не адаб'ецца на эканоміцы ЗША ці іншых краін. А вось для Расеі - гэта поўная катастрофа, бо на сёння яны жывуць выключна за кошт продажу нафты і газу. Цяпер яны прадаюць актыўна па ўсім свеце, але калі Трамп пачне пераследаваць гэтыя продажы (а ён можа гэта зрабіць і пацвярджэннем з'яўляюцца ў тым ліку тыя санкцыі, якія ўвёў Байдэн у апошнія дні свайго прэзідэнцтва), то для Расеі, фактычна, пачнецца катастрофа. А Трамп сапраўды можа гэта зрабіць. Пагатоў, гэта толькі першыя ягоныя крокі на пасадзе прэзідэнта. А наперадзе яшчэ доўгія чатыры гады», - адзначыў госць эфіру.

З яго слоў, ультыматум Трампа Пуціну сапраўды дастаткова сур'ёзны, дастаткова жорсткі і такі, які не пакідае Расеі шмат часу на роздум і пагатоў - не пакідае шмат часу на нейкія манеўры.

«Трэба на гэта рэагаваць, трэба рабіць нейкія афіцыйныя заявы і прымаць нейкія афіцыйныя пастановы. Яны, мяркуючы з усяго, пастанавілі «адмарозіцца» на пару дзён, бо Пяскоў зрабіў выгляд, што як бы яны не вельмі зразумелі, пра што ідзе гаворка, і чакаюць больш канкрэтных прапаноў. Але канкрэтныя прапановы могуць быць ужо санкцыйнымі», - рэзюмаваў Ігар Рэйтаровіч.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках