Менскі рэжым вызваліў грамадзянку ЗША Насту Нюфер
7- 26.01.2025, 20:29
- 8,330
Дзяржсакратар ЗША назваў гэты крок «мірам праз сілу».
Рэжым Лукашэнкі ў аднабаковым парадку вызваліў амерыканку Насту Нюфер, якая была арыштаваная за прэзідэнтам Джо Байдэнам, паведаміў у X амерыканскі дзяржсакратар Марка Рубіё.
«Крыс Уэлбісміт з нашай каманды прарабіў вялікую працу ў гэтым кірунку. МІР ПРАЗ СІЛУ», - дадаў ён.
Рубіё не прывёў дэталяў аб амерыканцы і абставінах яе затрымання.
Дзярждэпартамент ЗША ў апошнія гады не рэкамендуе грамадзянам наведваць Беларусь і раіць усім амерыканцам, якія там знаходзяцца, тэрмінова пакінуць тэрыторыю рэспублікі. Сярод прычын ведамства называе адвольнае выкарыстанне беларускімі ўладамі мясцовых законаў, рызыку затрымання, садзейнічанне Беларусі Расеі ў вайне з Украінай, патэнцыйныя вулічныя беспарадкі і абмежаваныя магчымасці дапамогі грамадзянам з боку пасольства ЗША ў выпадку інцыдэнтаў.