У Кіеве прайшоў Марш памяці беларусаў, якія загінулі за Украіну
5- 26.01.2025, 21:55
- 4,956
Героі не паміраюць!
У нядзелю, 26 студзеня, у Кіеве прайшоў Марш у гонар Героя Нябеснай сотні, Героя Украіны і Беларусі Міхаіла Жызнеўскага і іншых беларусаў, якія загінулі за Украіну ў 2014-2024 гг.
Удзельнікі Марша прайшлі маршам ад Міхайлаўскай плошчы праз Сафіеўскую, Тэатральную плошчу і Хрэшчацік да Мемарыяла Жызнеўскага на вуліцы Грушэўскага — маршрут не мяняўся з 2014 года, калі 26 студзеня 2014 года Міхаіла праводзілі ў апошні шлях.
Марш памяці праходзіць штогод з 2016 года ў дзень нараджэння Міхаіла Жызнеўскага - 26 студзеня. На гэты момант вядома, што ў 2014-2024 гадах за Украіну загінула больш за 70 беларусаў.
Фота: Андрэй Ткачоў