28 студзеня 2025, aўторак, 5:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калумбія пагадзілася на ўмовы Трампа

20
Калумбія пагадзілася на ўмовы Трампа

ЗША не будуць уводзіць мыты і санкцыі.

Злучаныя Штаты не будуць уводзіць тарыфы і санкцыі ў дачыненні да Калумбіі. Пагадненне аб вяртанні дэпартаваных мігрантаў дасягнутае.

Пра гэта паведамляе Bloomberg.

“Паўднёваамерыканская краіна пагадзілася з усімі ўмовамі прэзідэнта Трампа, уключаючы неабмежаваны прыём усіх нелегальных мігрантаў з Калумбіі, якія вяртаюцца са Злучаных Штатаў. У тым ліку на амерыканскіх вайсковых самалётах, без абмежаванняў і затрымак”, - заявіла прэс-сакратарка Белага дома Каралін Лівіт.

Яна таксама дадала, што распараджэнне аб тарыфах і санкцыях застанецца непадпісаным, "калі Калумбія не парушыць гэта пагадненне".

Тым часам калумбійскі прэзідэнт Густава Петра рэтвітнуў заяву Белага дома неўзабаве пасля яе публікацыі.

Акрамя таго, кіраўнік МЗС Калумбіі Луіс Хільберта Мурыльё пацвердзіў, што абедзве краіны пераадолелі дыпламатычную “нявыкрутку”, сказаўшы, што краіна працягне прымаць дэпартаваных грамадзян з ЗША. Ён таксама дадаў, што найбліжэйшымі днямі плануе адправіцца ў Вашынгтон разам з паслом Калумбіі ў Злучаных Штатах, каб прасачыць за выкананнем пагадненняў паміж дзвюма краінамі.

“Мы працягнем прымаць калумбійцаў, якія вяртаюцца ў якасці дэпартаваных, гарантуючы ім належныя ўмовы”, - сказаў Мурыльё.

Нагадаем, раней Калумбія адмовілася прымаць самалёты з мігрантамі з ЗША. У адказ на гэта Трамп даручыў увесці супраць гэтай краіны санкцыі і ўстанавіць 25% мыты на яе тавары.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках