Украінскія БПЛА атакавалі пяць рэгіёнаў Расеі
- 27.01.2025, 9:49
- 4,476
Многія з іх дасягнулі сваіх цэляў.
Мінабароны РФ паведамляе пра атаку ўкраінскіх беспілотнікаў на пяць рэгіёнаў краіны.
"15 БПЛА збітыя над тэрыторыяй Варонежскай вобласці, 11 – над тэрыторыяй Белгарадскай вобласці, чатыры – над Курскай, па адным – над Арлоўскай і Цвярской абласцямі", – паведамляе ведамства.
Аднак, мяркуючы з паведамленняў у Сеціве, многія ўкраінскія дроны дасягнулі сваёй цэлі. Так у Цвярской вобласці была знішчаная нафтабаза.