29 студзеня 2025, Серада, 2:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каля Партугаліі затрымалі кантэйнеравоз з экіпажам з Беларусі

6
Каля Партугаліі затрымалі кантэйнеравоз з экіпажам з Беларусі

Судна магло перавозіць наркотыкі.

Цывільная гвардыя Гішпаніі супольна з супрацоўнікамі ФБР затрымала ў водах ля берагоў Партугаліі кантэйнеравоз Baltic Summer з экіпажам з Расеі і Беларусі, які рухаўся з порта Пуэрта-Балівар у Санкт-Пецярбург. Пра гэта паведамляе выданне The Maritime Executive са спасылкай на паліцыю.

Судна, якое рухалася пад сцягам Багамскіх выспаў, западозрылі ў кантрабандзе буйной партыі наркотыкаў з Паўднёвай Амерыкі. Кантэйнеравоз быў старанна абшуканы спецыялістамі Цэнтральнага аператыўнага падраздзялення Грамадзянскай гвардыі.

Са звестак выдання, большасць сябраў экіпажа - грамадзяне Расеі і Беларусі. Іх тры дні трымалі ў порце і пагражалі зброяй. У рамках праверкі сілавікі выявілі некалькі кантэйнераў з грузам. Яны не дазволілі грамадзянам, якія знаходзіліся на борце, выклікаць на дапамогу консула для высвятлення абставін інцыдэнту. Праведзеная экспэртыза судна не дала ніякіх вынікаў, пасля чаго экіпаж у складзе 23 чалавек пастанавілі адпусціць у порт прызначэння, а сам кантэйнеравоз адбуксавалі ў гішпанскі порт Віга.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках