29 студзеня 2025, Серада, 2:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейка купіла скураныя чаравікі за 500 рублёў, але насіць іх не змагла

6
Берасцейка купіла скураныя чаравікі за 500 рублёў, але насіць іх не змагла
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Вярнуць грошы было няпроста.

Берасцейка змагла вярнуць прадаўцу пару няякасных скураных чаравікаў толькі пасля правядзення экспэртызы, піша «Зеркало».

Абутак жанчына купіла за 500 рублёў. Пасля непрацяглага нашэння яна заўважыла дэфект - адклеілася падэшва ад верху абутку.

Кліентка паспрабавала вярнуць пару ў краму, але прадавец прымаць тавар без таваразнаўчай экспэртызы адмовіўся.

Для таго каб даказаць, што пашкоджанне абутку мае вытворчы характар, пакупніца звярнулася ва ўправу Дзяржаўнага камітэта судовых экспэртыз.

«Пры даследаванні абутку спецыялістам устаноўлены дэфекты знешняга выгляду, якія маюць вытворчы характар утварэння. Атрымаўшы выснову экспэртызы, жанчына паўторна звярнулася ў краму. Берасцейцы вярнулі грашовыя сродкі за няякасны абутак, а таксама кампенсавалі кошт правядзення таваразнаўчай экспэртызы», - паведамілі ў Дзяржкамітэце судовых экспэртыз.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках