29 студзеня 2025, Серада, 2:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У аграгарадку пад Менскам знікла вада

У аграгарадку пад Менскам знікла вада
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

У населены пункт адправілі аўтацыстэрны з вадой.

Раніцай у панядзелак у аграгарадок і цэнтр сельсавета Бальшавік пад Менскам адправілі аўтацыстэрны з вадой. Уначы там здарылася аварыя. Прыблізна а 4-й гадзіне на свідравіне па вуліцы Касманаўтаў сапсаваўся помпавы агрэгат, паведамляе «Еўрарадыё».

Водаканал Менскага раёна адправіў у Бальшавік брыгаду і аўтакран, ідуць рамонтныя работы. Там абяцаюць, што яны працягнуцца прыблізна да 13 гадзін. Адзначаецца, што аварыя закранула прыватны сектар.

Летась у Бальшавіку адбылося некалькі такіх камунальных аварый, а яшчэ мясцовыя жыхары нярэдка скардзіліся на якасць вады.

Падобныя аварыі здараюцца ўсё часцей. Інфраструктура патрабуе абнаўлення, а фінансаванне павялічваюць найперш сілавікам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках