The Telegraph: Ізраіль таемна перадае Украіне зброю
2- 27.01.2025, 11:38
- 4,938
Амерыканскія самалёты здзяйсняюць рэйсы з Ізраіля ў Польшчу.
Ізраіль разглядае магчымасць перадачы Украіне савецкай і расейскай зброі, захопленай у Лібане, аднак ёсць прыкметы, якія паказваюць, што такія пастаўкі ўжо ідуць.
Аб гэтым піша The Telegraph, паказваючы, што ў аўторак, 21 студзеня, Ізраіль правёў сустрэчу з украінскімі дыпламатамі, каб абмеркаваць перадачу зброі, захопленай ЦАХАЛам падчас аперацый, і з тых часоў амерыканскія вайсковыя грузавыя самалёты здзяйсняюць рэйсы з Ізраіля на авіябазу на ўсходзе Польшчы.
Блізу 60 адсоткаў зброі, захопленай Ізраілем падчас барацьбы з Хезбалой у Лібане ў 2024 годзе, было выраблена Савецкім Саюзам і Расеяй, адзначае The Telegraph.
"Да іх належаць снайперскія вінтоўкі і сучасныя супрацьтанкавыя ракеты Карнэт, перададзеныя Хезбале Сірыяй, якая была верным супольнікам Расеі за рэжымам Башара Асада", — гаворыцца ў артыкуле.
Угода аб перадачы захопленай зброі Украіне, са звестак СМІ, была прыватнай прапановай намесніка міністра замежных спраў Ізраіля Шарэн Хаскель.