29 студзеня 2025, Серада, 2:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сотні цыстэрнаў з газам з Казахстана захраслі на беларуска-польскай мяжы

6
Сотні цыстэрнаў з газам з Казахстана захраслі на беларуска-польскай мяжы
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Іх адправілі ў канцы снежня 2024-га года.

Пасля ўвядзення забароны на ўвоз звадкаванага вуглевадароднага газу (ЗВГ) з Расеі ў Еўрапейскі Звяз у канцы 2024 года, казахстанскі газ таксама падпаў пад удар. Сотні чыгуначных цыстэрнаў са звадкаваным газам, адпраўленых у канцы снежня мінулага года, не могуць перасячы беларуска-польскую мяжу.

Як паведаміў тэлеграм-канал «Нафта і газ Казахстана. Факты і каментарыі», на канец мінулага тыдня больш за 100 цыстэрнаў вытворчасці ТАА «Тэнгізшаўройл» стаяць на станцыях Берасце-Цэнтральны, Берасце-Усходні і Баранавічы-Цэнтральны. Прычынай затрымкі сталі патрабаванні польскай мытні, якая запытвае дадатковыя дакументы, якія пацвярджаюць казахстанскае паходжанне тавару.

Імідж Казахстана як краіны, якая садзейнічае абыходу санкцый Еўразвязу, негатыўна адбіўся на сітуацыі. Мытныя органы ЕЗ выказваюць асцярогі, што пад выглядам казахстанскага ЗВГ можа адбывацца рээкспарт расейскага газу.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках