Заява Трампа змяніла цану на нафту
7- 27.01.2025, 12:12
- 12,304
Прэзідэнт ЗША звярнуўся да OPEC.
Кошт нафты знізіўся ў панядзелак, 27 студзеня, на фоне заклікаў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа да OPEC знізіць цэны пасля абвяшчэння шырокамаштабных мер для павелічэння здабычы нафты і газу ў ЗША ў першы тыдзень яго знаходжання на пасадзе.
Як паведамляе Reuters, ф'ючарсы на нафту маркі Brent патаннелі на 53 цэнты, ці 0,68%, да 77,97 даляра за барэль, у пятніцу яны падняліся на 21 цэнт.
Нафта West Texas Intermediate у ЗША каштавала 74,16 даляра за барэль, што на 50 цэнтаў менш ці на 0,67%.
Трамп паўтарыў свой заклік да Арганізацыі краін-экспарцёраў нафты знізіць цэны на нафту, каб нанесці шкоды багатым на нафту фінансам Расеі і дапамагчы пакласці канец вайне ва Украіне.
"Адзін са спосабаў хутка спыніць гэта - спыніць зараблянне так шмат грошай OPEC і знізіць цану на нафту ... Гэтая вайна спыніцца неадкладна", - сказаў Трамп.
Трамп таксама пагражаў ударыць па Расеі "і іншым краінам-удзельніцам" падаткамі, тарыфамі і санкцыямі, калі найбліжэйшы час не будзе ўкладзена пагадненне аб спыненні вайны ва Украіне.
Аналітыкі Goldman Sachs заявілі, што яны не чакаюць вялікага ўдару па расейскай здабычы, паколькі больш высокія фрахтавыя стаўкі стымулююць большую прапанову несанкцыйных суднаў для перавозкі расейскай нафты, а паглыбленне дысконту на пацярпелы расейскі гатунак ESPO заваблівае пакупнікоў, адчувальных да цаны.
"Паколькі канчатковай мэтай санкцый з'яўляецца скарачэнне расейскіх нафтавых даходаў, мы мяркуем, што заходнія палітыкі аддадуць прыярытэт максімізацыі зніжак на расейскія барэлі, а не скарачэнню расейскіх аб'ёмаў", — гаворыцца ў запісцы аналітыкаў.
Аналітыкі JP Morgan заявілі, што пэўная прэмія за рызыку з'яўляецца апраўданай, улічваючы, што амаль 20% сусветнага флоту Aframax зараз пагражаюць санкцыі.
"Ужыванне санкцый у дачыненні да расейскага энэргетычнага сектара як вагара ўплыву на будучыя перамовы можа пайсці ў кожны бок, што паказвае на тое, што нулявая прэмія за рызыку з'яўляецца немэтазгоднай", — дадалі яны ў нататцы.