BBC: Расея выводзіць войскі з Сірыі
15- 27.01.2025, 12:33
- 9,772
У Тартус прыбылі караблі.
Мяркуючы са спадарожнікавых здымак каля расейскай вайсковай марской базы ў сірыйскім Тартусе прышвартаваліся два расейскія караблі «Спарта» і «Спарта II». З меркавання экспэртаў, гэта можа азначаць, што эвакуацыя расейскага кантынгенту, якая была чаканай, нарэшце пачалася, паведамляе BBC.
Абодва караблі належаць ТАА «Абаронлагістыка» - суднаходнай кампаніі, якая працуе на Міністэрства абароны Расеі. Яны знаходзяцца пад санкцыямі ЗША.
Пасля падзення рэжыму Башара Асада канец расейскай вайсковай прысутнасці ў Сірыі быў пытаннем часу, казалі аналітыкі.
Мяркуючы са спадарожнікавых здымак, прааналізаваным BBC Verify, у апошнія тыдні ў порт Тартуса была перавезеная вялікая колькасць вайсковай тэхнікі. На фота бачныя дзясяткі транспартных сродкаў і тоны абсталявання ў порце.
Звазіць абсталяванне расейскія вайскоўцы пачалі яшчэ ў сярэдзіне снежня. Тады ж з'явіліся першыя здымкі калон расейскай тэхнікі, якія рухаюцца на поўнач да базы з іншых раёнаў Сірыі.