29 студзеня 2025, Серада, 2:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фота выпускнікоў менскай школы прадаюць за 11 тысяч рублёў

18
Фота выпускнікоў менскай школы прадаюць за 11 тысяч рублёў

З чым звязаны такі кошт?

Незвычайны лот - фота выпускнікоў менскай школы са стартавым коштам 11 111 рублёў - выставілі на аўкцыён.

На здымку - вучні 10 класа другой сярэдняй школы Менска, якія сталі выпускнікамі ў 1962 годзе, і іх выкладчыкі, піша smartpress.by.

У тэксце аб'явы пазначана, што адна з выпускніц Наталля Машэрава - дачка Пятра Машэрава, які быў першым сакратаром Цэнтральнага камітэта Кампартыі Беларусі (гэта значыць кіраваў краінай) з 1965 года да моманту сваёй трагічнай гібелі ў аўтакатастрофе ў 1980 годзе.

Аўтар аб'явы мяркуе, што на фота ёсць і іншыя знакамітыя людзі.

"Настаўнікі таксама, павінна быць, вядомыя - у школе на Чырвонаармейскай вучыліся "элітныя" дзеці", - гаворыцца ў паведамленні.

А яшчэ там удакладняецца, што лот хутчэй для дэманстрацыі, чым для продажу. З яго дапамогай прадавец хоча адшукаць Наталлю Пятроўну Машэраву, каб “пагаварыць пра тыя часы”.

Верагодна, ашаламляльная стартавая цана ўстаноўленая для таго, каб звярнуць увагу да фатаграфіі. На пляцоўцы паказаныя выпускныя здымкі розных гадоў і розных устаноў адукацыі. Але пачатковы кошт гэтых лотаў значна ніжэйшы — у асноўным да 10 рублёў.

З фота выпуску СШ №2 Менска 1962 года ў цане можа канкурыраваць з лотам "арыгінальная фатаграфія Сары Бернар", які прадавец ацаніў на суму амаль 10 660 рублёў.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках