29 студзеня 2025, Серада, 2:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У грамадзянкі ЗША, якую ўдалося вызваліць, ёсць беларускія карані

2
У грамадзянкі ЗША, якую ўдалося вызваліць, ёсць беларускія карані
Анастасія Нуфер

Яна ўжо даўно жыве ў Даласе.

У грамадзянкі ЗША, якую ўдалося вызваліць у РБ, ёсць беларускія карані. Як даведалася Еўрарадыё, Настасся Нуфер ужо даўно жыве ў Даласе. Верагодна, яна паехала ў Беларусь да сваякоў, каб адзначыць з імі Новы год. І была затрыманая. Але дэталяў у нас пакуль што няма.

Жанчыне 48 год. У снежні яна яшчэ змяшчала допісы ў сваіх сацсетках.

Аб вызваленні Анастасіі Нуфер напярэдадні паведаміў дзяржсакратар ЗША Марк Рубіё. Ён падкрэсліў, што яна ні ў чым не вінаватая. Вызваленне адбылося "ў аднабаковым парадку" і яму садзейнічаў прэзідэнт Дональд Трамп.

Інфармацыі пра тое, хто такая Наста Нуфер, не было нават у праваабаронцаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках