СМІ: «Кадыраўцы» ўчынілі выбух у жылым доме ў Белгарадзе
- 27.01.2025, 16:55
- 7,292
Расейскія ўлады скрылі прычыну выбуху.
Удзень, 25 студзеня, «кадыраўцы» ўчынілі выбух у жылым доме ў расейскім Белгарадзе. Спачатку пра гэта паведамлялі мясцовыя СМІ «Корреспондент», публікуючы кадры пажару і выбухаў, а затым факт пажару пацвердзілі МНСРФ і мэр горада.
Амаль 40 жыхароў 17 суседніх дамоў эвакуявалі, пашкоджанні атрымалі яшчэ два прыватныя дамы. Расейскія ўлады ўтаілі прычыну выбуху, піша расейскі тэлеграм-канал Astra. Адзначаецца, што раненні таксама атрымаў паліцыянт.
Расейскія журналісты высветлілі, што ў згарэлым доме жылі баевікі чачэнскага «Ахмата». Уладальніца дома распавяла, што пасяліла вайскоўцаў у доме добраахвотна, «у абмен на аплату камунальных паслуг».
Крыніцы ў экстранных службах рэгіёну РФ дадалі, што ў доме ўзарваліся неўстаноўленыя боепрыпасы, якія там захоўвалі вайскоўцы. Менавіта яны дэтанавалі падчас пажару. Адзін з баевікоў «Ахмата» загінуў на месцы, яшчэ чацвёра шпіталізаваныя. Таксама праз дэтанацыю атрымаў раненне супрацоўнік паліцыі, які прыбыў на месца пасля выбуху.