29 студзеня 2025, Серада, 3:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Краіны ЕЗ дамовіліся прадоўжыць санкцыі супраць Расеі

3
Краіны ЕЗ дамовіліся прадоўжыць санкцыі супраць Расеі

Вугоршчына адклікала свае пагрозы накласці вета.

Міністры замежных спраў краін Еўразвязу на сустрэчы ў Брусэлі ўзгаднілі чарговае падаўжэнне санкцый супраць Расеі, уведзеных праз развязаную Крамлём вайну ва Украіне. Як піша DW, пра гэта ў панядзелак, 27 студзеня, паведаміла вярхоўная прадстаўніца ЕЗ у замежных справах і палітыцы бяспекі Кая Калас.

«Кіраўнікі МЗС краін ЕЗ толькі што дамовіліся зноў падоўжыць санкцыі ў дачыненні да Расеі. Гэта працягне пазбаўляць Маскву даходаў для фінансавання яе вайны», - напісала яна ў сацсетцы X, дадаўшы, што Расея «павінна заплаціць за шкоду, якую яна прычыняе».

Вугоршчына атрымала энэргетычныя гарантыі

Падаўжэнне санкцый Еўразвязу супраць РФ тэрмінам яшчэ на паўгода знаходзілася пад пытаннем праз пагрозу Вугоршчыны заблакаваць пастанову. Прэм'ер-міністр Вугоршчыны Віктар Орбан звязваў пытанне падаўжэння санкцый з аднаўленнем транзіту расейскага газу праз тэрыторыю Украіны.

Напярэдадні пасяджэння стала вядома аб заяве Еўракамісіі, у якой гаварылася, што яна працягне перамовы з Кіевам аб пастаўках газу ў Еўропу праз газаправодную сістэму Украіны і што яна гатовая прыцягнуць да працэсу Вугоршчыну і Славаччыну.

«Вугоршчына атрымала гарантыі энэргетычнай бяспекі, якія запытвала. Еўрапейская камісія адданая справе абароны газа- і нафтаправодаў, якія ідуць у краіны - сябры ЕЗ», - паведаміў кіраўнік МЗС Вугоршчыны Петэр Сіярта на сваёй старонцы ў Facebook.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках