29 студзеня 2025, Серада, 6:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

27 студзеня ў Беларусі перасягнуты тэмпературны рэкорд дня 42-гадовай даўніны

5
27 студзеня ў Беларусі перасягнуты тэмпературны рэкорд дня 42-гадовай даўніны

У Менску таксама перапісаны лакальны максімум.

Тэмпературны рэкорд дня 42-гадовай даўніны перакрыты ў Беларусі 27 студзеня, сведчыць праведзены «Позіркам» параўнальны аналіз аператыўных і архіўных звестак Белгідрамета.

Да 15.50 у Маларыце паветра прагрэлася да 12,4 градуса вышэй за нуль, у Пінску — да 12,3°С, Драгічыне — да 12,2°С, Берасці — да 12°С пры папярэднім гістарычным максімуме 10 градусаў (27 студзеня 1983 года ў Берасці). Гэтыя звесткі папярэднія, выніковыя з'явяцца ўвечар.

У Менску таксама перапісаны лакальны максімум: паветра прагрэлася да 8,9 градуса пры ранейшым экстрэмуме 5,5°С (у 1983 годзе).

Напярэдадні, 26 студзеня, тэмпературныя рэкорды былі зарэгістраваныя ў Гомелі — 6,8 градуса (5,3°С у 2008 годзе), Віцебску — 5,2°С (4,7°С у 1990-м) і Брагіне — 7,7°С (6,5°С у 1990-м). У Полацку паўтораны экстрэмум 35-гадовай даўніны (6,1°С). Цяплей за ўсё было ў Берасці - 9,1°С. Рэкорд дня належыць гэтаму ж абласному цэнтру (11,4°С у 1990 годзе).

25 студзеня абнавіўся максімум дня ў Мсціславе (1,7°С супраць 1,6°С у 2008 годзе), паўтораны ў Магілёве (3,9°С у 2002-м).

У найбліжэйшыя дні Белгідрамет прагназуе захаванне вельмі цёплага для сярэдзіны каляндарнай зімы надвор'я: 28 і 29 студзеня чакаецца да 12 градусаў вышэй за нуль, 30-га — да +9°С.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках