Для ўезду ў Латвію беларусам цяпер трэба дэклараваць транспарт
1- 4.01.2025, 12:20
- 3,824
Стала вядома, каго гэтая працэдура не датычыцца.
З 1 студзеня 2025 года для ўезду на тэрыторыю Латвіі трэба дэклараваць транспартныя сродкі, паведамілі ў Генконсульстве Беларусі ў Даўгаўпілсе.
Дэклараванню падлягае ўвесь транспарт, які зарэгістраваны за межамі Латвіі (выключэнне – краіны-чальцы ЕЗ, Еўрапейскай эканамічнай зоны і Швэйцарыя). Працэдура выконваецца праз партал электронных паслуг Дырэкцыі бяспекі дарожнага руху Латвіі – e.csdd.lv.
Кіроўцам незадэклараваных аўто пагражае штраф ад 55 да 140 еўраў.
Патрабаванне не датычыцца машынаў, што належаць або знаходзяцца ў валоданні:
асобаў, якія карыстаюцца імунітэтамі і прывілеямі ў адпаведнасці з нормамі міжнароднага права, абавязковымі для Латвіі;
асобаў, якія авпраўляюцца ў кароткатэрміновую паездку, уключаючы транзіт, для выканання афіцыйных функцый або для тэхнічнай падтрымкі латвійскага або замежнага дыпламатычнага або консульскага прадстаўніцтва або міжнароднай арганізацыі.