«Праз хамства Пуцін можа канчаткова страціць Каўказ»
5- 4.01.2025, 12:38
- 8,386
У прэзідэнта Азербайджана ёсць вагары ўплыву на Крэмль.
Расейская СПА 25 снежня 2024 года збіла пасажырскі самалёт азербайджанскіх авіяліній. Уладзімір Пуцін некалькі разоў прасіў прабачэння ў Ільхама Аліева за гэты інцыдэнт, аднак расейская прапаганда мае зусім іншую пазіцыю.
Крамлёўскія прыхвасні падобна зусім не шкадуюць пра наступствы авіякатастрофы ў Казахстане, там тлумачаць гэта нібыта атакай украінскіх дронаў і абвінавачваюць Азербайджан у падтрымцы Украіны. Расейскі апазіцыйны журналіст Ігар Якавенка расказаў «24 Каналу», што такая рыторыка з'яўляецца сур'ёзным пралікам Расеі.
Ігар Якавенка падкрэсліў, што ў Азербайджане адназначна сочаць за нетактоўнымі выказваннямі расейскіх СМІ пра трагедыю, якая адбылася з пасажырскім самалётам.
«Вельмі жорсткі тон Аліева ў дачыненні да Пуціна звязаны з тымі абсалютна хамскімі паводзінамі, якія дазваляюць сабе ў Расеі. Крамлёўскаму дыктатару гэта можа вельмі дорага абысціся, бо Азербайджан не даруе такія рэчы», – адзначыў ён.
Аліеў цяпер адчувае сілу, бо ў яго за спінай ёсць Турцыя. Лідар Азербайджана разумее, што Пуціну вельмі нявыгадна з ім сварыцца, таму ён будзе ціснуць на дыктатара.
У Крамля няма вагароў уплыву на Аліева, а вось у яго ёсць. Журналіст выказаў меркаванне, што Азербайджан можа поўнасцю адмовіцца ад транспарту нафты праз тэрыторыю Расеі.
«Праз хамства расейскіх вядоўцаў Пуцін можа канчаткова страціць Каўказ. Гэта гістарычны факт», – дадаў Ігар Якавенка.