6 студзеня 2025, панядзелак, 15:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дроны атакавалі ваенны аэрадром Балтымар у Варонежы

Дроны атакавалі ваенны аэрадром Балтымар у Варонежы

Там дыслакуецца 47-ы бамбавальны авіяполк Расеі.

Ваенны аэрадром у Варонежы 2 студзеня маглі атакаваць дроны. Гаворка ідзе пра аэрадром «Балтымар».

Пра гэта паведамляе Astra.

Выданне, спасылаючыся на экстранныя службы Варонежскай вобласці, піша, што аэрадром Балтымар 2 студзеня атакавалі сама менш пяць дронаў. Усе беспілотнікі нібыта былі збітыя.

Astra таксама адзначае, што ў ноч на 4 студзеня Варонежская вобласць зноў была атакаваная дронамі. У сетцы паведамлялі пра выбухі ў рэгіёне.

Мясцовы губернатар заявіў, што ў Варонежы і прыгарадзе нібыта было ліквідавана не менш за пяць беспілотнікаў. Паводле ягоных словаў, у Варонежы нібыта ўпалі некалькі беспілотнікаў на тэрыторыю жылых дамоў.

Аэрадром «Балтымар» размешчаны прыкладна за 175 км ад украінскіх межаў. Там дыслакуецца 47-ы бамбавальны авіяцыйны полк ПКС Расеі, які актыўна ўдзельнічае ў агрэсіі супраць Украіны. Ён быў першым палком у РФ, які пераўзброілі на франтавыя бамбавікі «Су-34».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках