6 студзеня 2025, панядзелак, 15:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі папярэдзілі беларусаў пра нечаканкі надвор'я з Балтыйскага мора

4
Сіноптыкі папярэдзілі беларусаў пра нечаканкі надвор'я з Балтыйскага мора

Яны пачнуцца ў нядзелю.

Аранжавы ўзровень небяспекі праз моцны вецер абвясцілі сіноптыкі на нядзелю, 5 студзеня, паведамілі ў Гідраметцэнтры. Парывы заходняга ветру будуць дасягаць 15–20 м/с.

У цэлым жа надвор'е ў нядзелю сфармуецца пад уплывам атмасферных франтоў, якія перамяшчаюцца з Балтыйскага мора. Уначы будзе воблачна, а раніцай і днём у многіх раёнах краіны пройдзе снег (але хутка скончыцца). Месцамі беларусам пашанцуе ўбачыць нават сапраўдную завіруху.

Будзьце асцярожныя на дарогах – пачынаецца галалёдзіца.

Вецер будзе заходнім і паўднёва-заходнім парывістым, а ноччу ва ўсходніх рэгіёнах стане моцным парывістым. Уначы слупок тэрмометра апусціцца ў сярэднім да -4…-9°С, але месцамі пахаладае яшчэ мацней – да -10…-12°С. Днём крыху цяплей – блізу -1…-6°С.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках